№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Адысея і Іліяда ўпарадкаваныя як сацыяльныя сеткі

19 чэрвеня 2013

Адысея і Іліяда ўпарадкаваныя як сацыяльныя сеткі
“Сацыяльная сетка” Адысеі — гэта “маленькі свет”, вельмі цесны, са слабай іерархіяй, устойлівы да выпадковых атак. Гэтыя ўласцівасці мае большасць рэальных сацыяльных сетак”, — гаворыцца ў артыкуле Пэдра Міранды з Дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Параны (Бразілія) і яго калег.

Міранда з калегамі ўмоўна пазначылі кожнага героя “Адысеі” як вузел сеткі. Паміж персанажамі ёсць сувязь, калі па сюжэце яны сустракаюцца, размаўляюць адно з адным, цытуюць словы адно аднаго трэцім персанажам або калі з тэксту зразумела, што яны знаёмыя. Навукоўцы ўсталявалі больш за 1700 сувязяў паміж 342 персанажамі паэмы.

Яны не прымалі ў разлік міфалагічных герояў і атрымалі сацыяльную сетку, падобную да рэальнай.

У сацыяльнай структуры “Адысеі” ўдзельнікі з вялікай колькасцю сувязяў схільныя ўсталёўваць адносіны з іншымі ўдзельнікамі з вялікай колькасцю сувязяў, гэтак жа як і ўдзельнікі з маленькай колькасцю сувязяў цягнуцца да падобных да сябе. Сетка безмаштабная, гэта значыць, у яе вузлах няма тыповай колькасці сувязяў. Яе паказчыкі не падпарадкоўваюцца экспанентным законам. Колькасць вельмі папулярных удзельнікаў у іх не перавышае 90%. Таксама яна ўстойлівая да атак, пры якіх вузлы для нападу выбіраюцца выпадкова. Усё гэта родніць яе з рэальнымі сеткамі і супрацьпастаўляе выдуманым.

Раней іншыя даследчыкі аналізавалі сувязі паміж персанажамі “Іліяды”, англасаксонскай паэмы “Бэўвульф” і старажытнай ірландскай сагі “Выкраданне быка з Куальнге”. Яны выявілі, што сацыяльная структура “Іліяды” падобная да рэальнай сацсеткі, а структуры “Бэўвульфа” і “Выкрадання быка” — больш фантастычныя. Гэтыя высновы пацвярджаюць і археалагічныя дадзеныя, якія сведчаць пра рэальнасць некаторых падзей “Адысеі” і “Іліяды”.

Цікава, што падабенства інтэрнэту існуе і ў каранёвай сістэме расліннага царства. Такое адкрыццё зрабілі нямецкія навукоўцы. Паводле іх назіранняў, расліны стварылі пад зямлёй сістэму камунікацый, не меншую за інтэрнэт.

Чытайце таксама

683