№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Пахаджане” Васіля Быкава выйшлі па-ўкраінску

21 чэрвеня 2013

“Пахаджане” Васіля Быкава выйшлі па-ўкраінску
Зборнік “Пахаджане” быў выдадзены ў 1999 годзе. На ўкраінскую кнігу пераклаў Дмытро Шчарбіна. Прадмову да ўкраінскага выдання напісаў Ігар Альшэўскі, сябра Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны.

Выхад кнігі супаў са значнымі датамі жыцця Васіля Быкава: 19 чэрвеня — дзень яго нараджэння, 22 чэрвеня — дзень смерці.

На сайце Кангрэса літаратараў Украіны з гэтай нагоды паведамляецца: “Такім чынам, ёсць магчымасць успомніць пра гэта, дакрануцца да творчасці пісьменніка, звярнуцца да яго філасофскага, глыбока псіхалагічнага пункту гледжання на жыццё, на такія вечныя каштоўнасці, як праўда, сумленне, патрыятызм, чалавечнасць”.

Чытайце таксама

595