№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Беларусі ўпершыню надрукаваны пераклад "Сумарыума Ягайлы і Вітаўта"

30 лістапада 2009

У Беларусі ўпершыню надрукаваны пераклад
"Сумарыум Ягайлы і Вітаўта" быў напісаны адным з рыцараў Тэўтонскага ордэна праз некалькі гадоў пасля Грунвальдскай бітвы 1410 году. Па сутнасці, гэты твор быў літаратурнай помстай крыжакоў за разгромную ваенную паразу, якую яны пацярпелі ад войскаў Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Аўтар прасачыў гісторыю ВКЛ ад часоў князя Віценя да 1412 году. "Сумарыум" стаў першым гістарычным творам, у якім выкладалася легенда пра тое, што вялікі князь літоўскі Гедымін нібыта быў па паходжанні конюхам.

У "Сумарыуме" апавядаецца пра паходы Давыда Гарадзенскага ў Польшчу і Нямеччыну, пра лютую барацьбу за ўладу паміж Вітаўтам і Ягайлам, пра гераічную абарону літоўцаў і беларусаў ад агрэсіі Тэўтонскага ордэна.

Тэкст гэтага твора, напісанага на старанямецкай мове, захаваўся да нашых дзён у копіі XVI стагоддзя, якая ўлучаная ў склад хронікі прускага святара Паўля Поля. Ён быў выдадзены яшчэ ў XIX стагоддзі, але на сучасныя мовы дагэтуль не перакладаўся.

Чытайце таксама

804