Выйшла новая перакладная кніга для дзяцей
5 ліпеня 2013
Простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам аздобленая мастаком Бенжамэнам Шо. Кніга мае вялікі фармат і добрую паліграфію Дарэчы, каб знайсці ўдалую назву для серыі, яе заснавальнікі звярнуліся па дапамогу падпісчыкаў старонак СБП у сацыяльных сетках. Назву “Каляровы ровар” прапанавала перакладчыца Паліна Маслянкова. У падзяку яна атрымае адзін з асобнікаў новай кнігі.
Стваральнікі серыі “Каляровы ровар” спадзяюцца, што яе змогуць папоўніць творы ўдзельнікаў літаратурнага конкурсу “Экслібрыс” імя Янкі Маўра, працы на які прымаюцца да 1 жніўня на адрас sbp@lit-bel.org з пазнакай “Конкурс”.