Прэзентацыя “Бэўвульфа” — 25 ліпеня
16 ліпеня 2013
Лявон Баршчэўскі,
Ганна Янкута,
Кацярына Маціеўская,
Ігар Кулікоў,
Зміцер Колас.
Кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А). Пачатак а 19-й. Уваход вольны.
Крыху пра кнігу:
“Бэўвульф” — паэма пра мора, па якім плывуць чаўны і марскія змеі, пра неба, у якім лунаюць найчасцей птушкі, але часам і цмокі, пра цёмныя багны і ззяючыя палаты, пра шлях, які лёг між усяго названага, ды пра чалавека, які праходзіць гэтым шляхам. Яна ператвараецца то ў элегію, то ў гімн, то ў казань, але не збіваецца з роўнага кроку, пакуль апошняя алітэрацыя не змацуе апошні радок.