№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Джоан Роўлінг раскрыла свой мужчынскі псеўданім

17 ліпеня 2013

Джоан Роўлінг раскрыла свой мужчынскі псеўданім
Джоан Роўлінг прызналася брытанскай газеце The Sunday Times, што яна аўтар дэтэктыўнага рамана The Cuckoo's Calling, які з'явіўся ў продажы ў канцы красавіка гэтага года і быў даволі высока ацэнены крытыкамі. Цёплы прыём дэбютнага твора пісьменніка, якога нібыта звалі Роберт Гелбрэйт, праўда, не тое каб істотна адбіўся на продажах: за тры з лішнім месяцы было прададзена ўсяго каля 1,5 тыс. асобнікаў. Затое цяпер магутны ўсплёск чытацкай цікавасці кнізе забяспечаны: як выявілася, твор напісаў зусім не паліцэйскі следчы ў адстаўцы, а адна з самых камерцыйна паспяховых пісьменніц у сусветным маштабе (не кажучы пра родную Брытанію) — Джоан Роўлінг.

Калі верыць журналістам газеты, яны адразу западозрылі, што “дэбют” — зусім не дэбют, і твор выйшаў з-пад пяра дасведчанага аўтара. Падчас праведзенага расследавання ўсе сляды прывялі да Джоан Роўлінг. У мінулыя выходныя яна афіцыйна прызнала сваё аўтарства, заўважыўшы, што з велізарным задавальненнем і пачуццём свабоды апублікавала раман пад псеўданімам і была радая без маштабнай рэкламы прыцягнуць увагу чытачоў і крытыкаў. Пісьменніца запэўнівае, што спадзявалася захаваць сакрэт даўжэй, але цяпер намякнула: у наступным годзе чытачы могуць чакаць працягу серыі.

Кніга была апублікаваная ў адным з падраздзяленняў выдавецтва Little, Brown and Company, у якім восенню мінулага году выйшаў і першы афіцыйны раман Роўлінг для дарослай аўдыторыі пад назвай “Выпадковая вакансія”. У абодвух твораў, напісаных у жанры дэтэктыву, нават быў адзін і той жа рэдактар. Адразу пасля з'яўлення навіны раман Гелбрэйта “ўскочыў” на першыя месцы ў рэйтынгах продажаў друкаваных кніг рэтэйлераў Amazon і Barnes&Noble, запасы кніг тут жа скончыліся на складах, так што выдаўцу давялося ў тэрміновым парадку дадрукоўваць наклад.
паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

690