23 ліпеня — прэзентацыя кнігі Юрася Бушлякова
19 ліпеня 2013
Гэтую кнігу Юрась дапісваў і ўдасканальваў да апошніх дзён жыцця. Яна ўбачыла свет да саракавін з дня ягонай заўчаснай смерці.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 23 ліпеня а 18-й гадзіне ў памяшканні сядзібы БНФ (Мінск, вуліца Чарнышэўскага, 3).
Усе прысутныя атрымаюць кнігу Юрася Бушлякова “Жывая мова” з адбіткам пячаткі-экслібрыса, зробленым рукой ягонай маці.