№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйдзе экранізацыя “Дэпеш Мод” Сяргія Жадана

13 жніўня 2013

Выйдзе экранізацыя “Дэпеш Мод” Сяргія Жадана
Харкаўчанін Міхаіл Лук'яненка адразу папярэджвае: гэта фільм па матывах аповесці Сяргія Жадана “Дэпеш Мод”, таму і назва для кіно дазваляе сябе падкарэктаваць: “ДэпешМод” адным словам. Для кінасцэнару рэжысёр-аматар абраў частку “Рака, што цячэ супраць уласнай плыні”.

У аповесці Сяргія Жадан “Дэпеш Мод” расказваецца аб харкаўскіх дзецюках пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя. Па сюжэце трое прыяцеляў шукаюць чацвертага, каб сказаць яму пра самагубства айчыма.

Дзевяностыя гады інжынер, заснавальнік студый гуказапісу, спецыяліст па фота- і тэлевытворчасці Міхаіл Лук'яненка не называе гадамі разрухі, як пішуць некаторыя крытыкі пра часы, у якія жылі героі “Дэпеш Моду”. Ён бываў у кампаніях бутлегераў, моладзі, якая не цуралася займацца гарэлкавым фальсіфікатам. Таму сцэны будучага фільма напоўненыя жыццёвым досведам рэжысёра.

“Думаю, кожны з майго пакалення, тых самых дзевяностых гадоў і пазней, ужываў лёгкія наркотыкі. Так? Так. Забаўляліся. Пра свае пачуцці я расказваў акторам. Хлопцам казаў: ды не звяртаюцца яны так! Ты паказваеш не таго чалавека. Дзякуй Богу, гэта за спінай. З дзевяностых, мабыць, магу падзяліцца толькі гэтым досведам для здымак фільма”, — сказаў украінскай службе Радыё Свабода Міхаіл Лук'яненка.

На здымкі ён запрасіў студэнтаў тэатральнага факультэта Нацыянальнага ўніверсітэта мастацтваў імя Катлярэўскага. Уласна, там Міхаіл Лук'яненка ўпершыню і ўбачыў тэатральную імправізацыю па “Дэпеш Мод”.

Каб не траўмаваць некаторых кінагледачоў, Лук'яненка змантуе некалькі версій фільма: з матам, з гукавымі забіўкамі нелітаратурных словаў, а яшчэ адна версія будзе перакладзеная на рускую ў стылі “гугнявага” перакладу, характэрнага для кіно дзевяностых.

Ініцыятар здымак заўважыў, што аўтар аповесці не супраць фільма. А Сяргій Жадан паабяцаў паглядзець трэйлер “ДэпешМод” і ўжо тады выказацца больш падрабязна пра пастаноўку па яго творы. Прэм'ера запланаваная на верасень у Кіеве.

Пераклад рамана Сяргія Жадана на беларускую мову зрабіла Таццяна Урублеўская. У інтэрнэце яго можна пачытаць на сайце 34mag.net

Чытайце таксама

389