№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кнігу Марціновіча "Параноя" ўжо не прадаюць і ў інтэрнэт-крамах

3 снежня 2009

Кнігу Марціновіча
, на што пачуў адказ:

"Мы на гэтую кнігу прымаем замовы. "Параноя", Віктар Марціновіч, 17240 каштуе кніга, прыходзіць пад замову ў тэрмін 8-15 дзён. Будзем афармляць замову?"

Тады замову вырашылі не афармляць, а ператэлефанавалі сёння. Выявілася, што кнігі ў краме як не было.

Інтэрнэт-крама oz.by: Добры дзень.
Еўрарадыё: Скажыце, а кнігу "Параноя" ў вас можна замовіць?
Інтэрнэт-крама oz.by: Не, на жаль, нельга. Мы не плануем прадаваць гэтую кнігу.

Па паведамленні Еўрарадыё, кнігу немагчыма знайсці і ў мінскіх кнігарнях. Туды яна проста не паступала.

Раман-антыўтопія “Параноя” Віктара Марціновіча апавядае гісторыю пісьменніка, які закахаўся ў палюбоўніцу прэзідэнта-дыктатара. Вялікая частка тэксту напісаная як расшыфроўка праслушак, зробленых спецслужбамі. Дзеянне мастацкага твору адбываецца ў пазнавальнай тапаграфіі Мінска.
паводле euroradio.fm

Чытайце таксама

403