№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Малюнкі Фолкнэра выклалі ў інтэрнэт

9 верасня 2013

Малюнкі Фолкнэра выклалі ў інтэрнэт
У перыяд паміж 1916 і 1925 гадамі ўніверсітэт Місісіпі, у якім Фолкнэр правучыўся тры семестры, плаціў пісьменніку-пачаткоўцу за ілюстрацыі для ўніверсітэцкай газеты Ole Miss і гумарыстычнага часопіса The Scream. Як правіла, графічныя малюнкі адлюстроўвалі тэмы, характэрныя для амерыканскага жыцця пачатку ХХ стагоддзя, у прыватнасці росквіту джазавай культуры ў ЗША. Крытыкі адзначаюць, што малюнкі Фолкнэра натхнёныя творчасцю Обры Бёрдслі.



















паводле litakcent.com

Чытайце таксама

1004