Букер змяняе правілы гульні
23 верасня 2013
Таксама зменіцца колькасць кніг, прадстаўленых на суд журы. Рэч у тым, што па правілах прэміі кожны суддзя абавязаны прачытаць усе кнігі, якія прэтэндуюць на ўзнагароду. А сёлета колькасць такіх кніг пераваліла за 150. Таму арганізатары прынялі рашэнне аддаваць перавагу па колькасці тым выдавецтвам, чые кнігі раней ужо траплялі ў лонг-лісты прэміі.
У 2005 годзе была заснаваная Міжнародная Букераўская прэмія, якая прысуджаецца два разы на год пісьменнікам з любых краін, няважна, былі яны першапачаткова напісаныя па-ангельску ці перакладзеныя на ангельскую пазней.
Да гэтага часу асноўная Букераўская прэмія прысуджалася штогод з 1969 году толькі аўтарам англамоўных твораў, якія жывуць у адной з краін Садружнасці нацый (Вялікабрытанія і былыя калоніі), Ірландыі або Зімбабвэ.
Менш чым праз месяц стане вядома, хто стаў пераможцам Букераўскай прэміі за 2013 год. Цырымонія абвяшчэння пераможцы, абранага яшчэ па старых правілах, пройдзе ў Лондане 15 кастрычніка.
10 верасня быў абвешчаны шорт-ліст Букераўскай прэміі, у які ўвайшлі брытанскі пісьменнік Джым Крэйс, ірландзец Колм Тойбін, пісьменніца з Новай Зеландыі Элеанора Катон, брытанка Джампа Лахіры, канадска-амерыканская пісьменніца Рут Азек і Наваялет Булавая з Зімбабвэ.