№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Беларускі Калегіюм абвяшчае новы набор

23 верасня 2013

Беларускі Калегіюм абвяшчае новы набор
- журналістыка: асноўны курс (новая праграма);

- найноўшая гісторыя (новая праграма);

- філасофія/літаратура (новая праграма).

А таксама журналісцкія практыкумы (сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў).

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Сертыфікат Калегіюма не замяняе дыплома аб вышэйшай адукацыі.

Заяўкі прымаюцца да 25 верасня 2013 г.

Навучанне ў БК бясплатнае.

Пачатак заняткаў — 28 кастрычніка 2013 г.

Падрабязную інфармацыю пра ўмовы паступлення можна знайсці тут.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць праграмаў дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

Беларускі Калегіюм паўстаў у лістападзе 1997 г. з ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацыяў і прыватных асобаў і як адукацыйны праект рэалізоўваецца з 1 кастрычніка 1998 г.

Беларускі Калегіюм — форум для правядзення публічных лекцый і дыскусіяў, месца інтэлектуальнага і культурніцкага дыялогу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі з сярэднееўрапейскіх і заходніх краінаў.

Беларускі Калегіюм аб’ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадскіх асобаў з мэтай актуалізацыі шматкультурнай беларускай традыцыі і спрыяння дэмакратычным пераўтварэнням у беларускім грамадстве ў кантэксце вызначальных каштоўнасцяў еўрапейскай цывілізацыі і агульнаеўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.

Прынцыпы дзейнасці:

- заходне- і сярэднееўрапейскія культурніцкія практыкі ў ажыццяўленні навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў;

- сучасныя еўрапейскія навучальныя тэхналогіі;

- параўнальны навуковы і навучальны падыход; крытычнае мысленне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сітуацыю;

- каштоўнасці адкрытага і дэмакратычнага грамадства.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз kalehium@gmail.com.

Чытайце таксама

342