№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Брытанцы выкупілі пярсцёнак Остэн у амерыканкі

25 верасня 2013

Брытанцы выкупілі пярсцёнак Остэн у амерыканкі
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце музея. Такім чынам, пярсцёнак, які ўлады забаранілі да 30 верасня вывозіць з краіны, будзе выкуплены ў спявачкі і застанецца ў Вялікабрытаніі.

У сваім паведамленні музей падзякаваў усім, хто ахвяраваў грошы на суму, неабходную для таго, каб выратаваць пярсцёнак ад пераезду ў ЗША. Як піша The Guardian, на ювелірнае ўпрыгожванне накіравалі сродкі прыхільнікі Остэн з усяго свету. Самае буйное ахвяраванне ў памеры 100 тысяч фунтаў было зробленае ў жніўні невядомым дабрачынцам.

Цяпер залаты пярсцёнак з бірузой увойдзе ў пастаянную калекцыю музея і будзе даступны для агляду. Паводле дадзеных выдання, Кларксан спакойна ўспрыняла паразу, адзначыўшы, што пярсцёнак ёсць нацыянальнай каштоўнасцю і яна радая, што яго змогуць убачыць шматлікія прыхільнікі аўтара “Пыхі і перадузятасці”.

Келі Кларксан набыла пярсцёнак Джэйн Остэн у ліпені 2012 году на аўкцыёне Sotheby's за 236,5 тысячы даляраў. Аднак тады імя пакупніка не было вядомае. Толькі ў канцы 2012 году СМІ паведамілі, што пакупніца — менавіта Кларксан, вялікая прыхільніца Остэн. Забарона на вываз упрыгожання, якое ёсць “нацыянальным здабыткам”, была накладзеная міністрам культуры Вялікабрытаніі Эдам Ўэйзэ ў пачатку жніўня 2013 году. Ён даў музею два месяцы на тое, каб сабраць грошы і выкупіць пярсцёнак.

Пярсцёнак з бірузой — адно з трох ювелірных упрыгожанняў Остэн, якія захаваліся дасёння. Лічыцца, што Остэн яго падараваў яе брат Генры ці ірландзец Том Лефрой, які ў 1796 годзе да яе заляцаўся. Пасля смерці пісьменніцы пярсцёнак перайшоў да яе старэйшай сястры Касандры.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

502