№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Адкрыццё Месяца польскай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ”

25 верасня 2013

Адкрыццё Месяца польскай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ”
Сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя, дэтэктывы і фантастыка — падыходзь і набывай ці проста чытай. Акрамя гэтага, цэлы кастрычнік раз на тыдзень на розных культурных пляцоўках Мінска пройдуць літаратурныя, музычныя і тэатральныя імпрэзы з удзелам паэтаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі.



1 кастрычніка (аўторак) пасля ўрачыстага адкрыцця “Польскай шафы”, на якім выступяць ганаровыя госці, адбудзецца канцэрт Змітра Вайцюшкевіча, прысвечаны творчасці польскага паэта Рафала Ваячка.

Месца правядзення: кнігарня “логвінаЎ” і галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37А).

Пачатак у 18.30.

Уваход вольны.

Чытайце таксама

370