
Сябра журы Барыс Пятровіч і вядучы Альгерд Бахарэвіч перадаюць прэмію Сяргея Шупы яго маці Ніне Васільеўне

Злева направа зверху ўніз: Павел Раага, Алег Жлутка, Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода, Аксана Данільчык, Павел Донаў, Святлана Рогач, Андрэй Хадановіч


Музыка на імпрэзе -- Пятро Марчанка


Маці Сяргея Шупы Ніна Васільеўна
Урачыстае віншаванне перакладчыкам даслаў адзін з сябраў журы прэміі, Аляксандр Фядута, які прысутнічаць на цырымоніі ўзнагароджання не мог, спалохаўшыся, відаць, уласнага “непрайдзісвецтва”. З дазволу аўтара рэдакцыя змяшчае тут тэкст гэтага віншавання.
ЧАМУ Я НЕ ПЕРАКЛАДАЮ
(Споведзь непрайдзісвета)
Не шкадую ні аб чым, нічога;
Зніклі мары, нібы яблынь квет.
Аб адным пытаюся я Бога:
Ну чаму ж і я — не прайдзісвет?
Сёння пераклады — гэта мода.
Трэці год мне бачыцца ўва сне,
Што сама — сама! — Марына Шода
Назвала калегаю мяне.
Што мой пераклад на семінары
Хадановіч сцісла пахваліў.
Што вусаты Скобла ў каментарый
Ў нейкай анталогіі ўключыў:
Ёсцека такі-сякі-нямодны,
Не народны, не анцінародны —
Апрануў замежніка ў наш строй —
Гэтак, па закону бутэрброда,
Ён такі жа класік, як Чарота,
Інтэлектуальны наш герой!
Я бы творчы свой падняў узровень,
Пераклаў бы “Горе от ума”,
Але ж піша Гамлет Акудовіч:
“Што рабіць, калі цябе — няма?!”
І няхай блукаю я па свеце,
Пакідаю нейкі нават след,
Не напіша Панкавец ў газэце,
Што Фядута — знаны “прайдзісвет”.
І ня трэба! Вершам хуліганскім
Я пазначу зноў свой творчы рост,
Каб чарговы том “амерыканскі”
Одэн пераклаў ці Роберт Фрост!!!
Фота -- Алена Казлова.