№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выбраныя вершы Рышарда Крыніцкага выйшлі па-беларуску

2 кастрычніка 2013

Выбраныя вершы Рышарда Крыніцкага выйшлі па-беларуску
Пра кнігу:

Пераклад зроблены паводле: Ryszard Krynicki. Wiersze wybrane. Kraków: Wydawnictwo a5, 2009.

Рэдактар — Уладзімір Арлоў.

Дызайн вокладкі — Сяргей Ждановіч.

Вёрстка — Кацярына Пікірэня.

Карэктар — Алена Пятровіч.

Пра аўтара:

Рышард Крыніцкі (нар. у 1943) — польскі паэт, перакладчык і выдавец, адзін з лідараў літаратурнай групы “Новая хваля”. Дэбютаваў у 1968 годзе зборнікам “Шал пагоні, шал уцёкаў”. У 1970-х гадах быў звязаны з апазіцыяй, таму ў 1976—1980 гадах трапіў у “чорны спіс” і не друкаваўся ў Польшчы. Аўтар зборнікаў паэзіі “Пасведчанне аб нараджэнні” (1969), “Калектыўны арганізм” (1975), “Нашае жыццё расце” (1978), “Не нашмат болей” (1981), “Калі ў нейкім краі” (1982), “Уратаванне з нябыту” (1983), “Вершы, галасы” (1985), “Магнетычны пункт” (1996), “Не зашкодзіць” (2002), “Камень, шэрань” (2005) і інш. Лаўрэат шматлікіх літаратурных узнагародаў, сярод якіх — прэмія фундацыі імя Касцельскіх і прэмія польскага ПЭН-клуба.

З кнігі

ХТО ВЫБІРАЕ САМОТУ

Хто выбірае самоту — не будзе самотны.
Хто выбірае бяздомнасць — дах свету атрымае над галавой.
Хто выбірае смерць — той застанецца жыць.
Каго выбірае смерць — той памрэ,
толькі памрэ.

МАЎЧЫ

Цсс… маўчы, караедзе,

цэнзар піша
пра свабоду слова

ЗДАВАЛАСЯ

А ўжо здавалася, што ўся Польшча
набярэ ў рот вады
і будзе зноў ад мора да мора.

Чытайце таксама

477