№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Мінску прэзентуюць кнігу пра снежнага чалавека

10 кастрычніка 2013

У Мінску прэзентуюць кнігу пра снежнага чалавека
Гэтая кніга — простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам — аздобленая мастаком Бэнжамэнам Шо, адным з самых папулярных ілюстратараў дзіцячых кніг у Францыі, і перакладзеная на беларускую мову Алесяй Башарымавай.

13 кастрычніка (нядзеля) Эва Суса сустрэнецца з маленькімі чытачамі і іх бацькамі ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя Васіля Віткі (К. Лібкнехта, 98). Пачатак а 12-й. Вядоўца імпрэзы — беларуская пісьменніца, казачніца, аўтарка некалькіх кніг для дзяцей Алена Масла.

У панядзелак, 14 кастрычніка, у 12.00 адбудзецца прэзентацыя “Снежнага чалавека” ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Мікалая Астроўскага (пр-т газеты "Праўда", 20; ст.м. Пятроўшчына). У сустрэчы возьмуць удзел Эва Суса і Алена Масла.

Эва Суса (Eva Susso) — аўтар шырока вядомых у Швецыі серый кніг для дзяцей і падлеткаў. Нарадзілася ў 1956 годзе ў Гётэборгу. Першую кнігу для дзяцей выдала ў 1995 годзе. Новая кніга Эвы Суса “Снежны чалавек” выйшла па-беларуску ў перакладзе Алесі Башарымавай і стала першай у дзіцячай серыі “Каляровы ровар”, заснаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў.

Уваход на абедзве імпрэзы вольны.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

492