№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Эліс Манро не прыедзе на ўручэнне Нобелеўскай прэміі

21 кастрычніка 2013

Эліс Манро не прыедзе на ўручэнне Нобелеўскай прэміі
Пра гэта ў сваім блогу паведаміў пастаянны сакратар Шведскай акадэміі прафесар Петэр Энглунд. Прычынай Энглунд называе слабае здароўе 82-гадовай пісьменніцы.

“Усе да гэтага датычныя, у тым ліку і сама спадарыня Манро, вельмі шкадуюць, але зрабіць нічога нельга”, — напісаў акадэмік.

Хто будзе атрымліваць узнагароду замест пісьменніцы і ў якой форме пройдзе традыцыйная нобелеўская лекцыя, невядома. Згодна з традыцыяй, лекцыя, прачытаная лаўрэатам у Стакгольме, мусіць быць апублікаваная ў афіцыйным зборніку Нобелеўскага камітэта.

Цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі ва ўсіх намінацыях, акрамя прэміі міру (яна праходзіць у Осла), штогод праводзіцца ў Стакгольме 10 снежня, у дзень смерці заснавальніка ўзнагароды Альфрэда Нобеля. Разам з грашовай прэміяй, якая пералічваецца на рахунак лаўрэатаў, кароль Швецыі ўручае ім залаты медаль і дыплом. У 2013 годзе сума Нобелеўскай прэміі склала 1,2 мільёна даляраў.

Нобелеўская прэмія па літаратуры была прысуджаная Эліс Манро з фармулёўкай “майстру сучаснага апавядання”. Пісьменніца стала першым канадскім аўтарам, які атрымаў прэмію. Улетку 2013 Манро абвясціла, што заканчвае літаратурную кар'еру, а зборнік апавяданняў “Дарагое жыццё”, апублікаваны восенню 2012 году, мае стаць яе апошняй кнігай.

Чытайце таксама

500