№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Архіў Эмілі Дыкінсан выклалі ў інтэрнэт

24 кастрычніка 2013

Архіў Эмілі Дыкінсан выклалі ў інтэрнэт
У анлайн-бібліятэцы сабраныя тысячы рукапісаў з архіва Гарвардскага ўніверсітэта, Амхерцкага каледжа, Бостанскай публічнай бібліятэкі і яшчэ пяці іншых установаў.

Праект быў ініцыяваны і ажыццёўлены Гарвардскім універсітэтам, які разам з Амхерцкім каледжам валодае самай вялікай колькасцю рукапісаў Дыкінсан і іншымі матэрыяламі, якія належалі ёй. Як адзначае The New York Times, паміж дзвюма арганізацыямі, якія рознымі шляхамі атрымалі рукапісы і рэчы паэткі, заўсёды было спаборніцтва на тэму таго, чый архіў большы і лепшы.

Напружанне абвастрылася ў працэсе працы над парталам, якая вялася каля двух гадоў. Некаторыя даследчыкі былі незадаволеныя тым, як Гарвардскі ўніверсітэт рабіў адбор рукапісаў Эмілі Дыкінсан для публікацыі ў інтэрнэце. Складанасць выбару была абумоўленая, у прыватнасці, тым, што многія вершы былі напісаныя Дыкінсан у некалькіх версіях. У выніку на сайце ў асноўным прадстаўленыя рукапісы твораў, якія ўвайшлі ў зборнік “Вершы Эмілі Дыкінсан”, выдадзены Гарвардскім універсітэтам у 1998 годзе. Прадстаўнікі Амхерцкага каледжа таксама адзначалі, што ім не далі ўзяць рэальны ўдзел у працы над сайтам.

У анлайн-архіве выкладзеныя рукапісы вершаў Дыкінсан, якія яна адпраўляла сябрам, чарнавікі, фрагменты твораў, напісаныя на канвертах і невялікіх абрыўках паперы. Чытачы могуць атрымаць уяўленне аб тым, як паэтка размяшчала на старонцы той ці іншы верш, як падзяляла радкі, расстаўляла знакі прыпынку. На сайце таксама ёсць раздзел “Лексікон”, дзе сабраны слоўнік Дыкінсан — каля 9 тысяч словаў, якія сустракаюцца ў яе вершах.

Эмілі Дыкінсан (1830—1886) пакінула вялікую паэтычную спадчыну, аднак пры яе жыцці было выдадзена каля дзесяці вершаў, прычым яны выйшлі ў адрэдагаваным выглядзе. Пра тое, што яна піша вершы, ведалі толькі яе блізкія сябры, якія і адправілі некалькі твораў на публікацыю. Дыкінсан атрымала вядомасць ужо пасля смерці. Яе неапублікаваныя вершы знайшла малодшая сястра Лавінія. Першы зборнік Дыкінсан, моцна адрэдагаваны, быў выпушчаны ў 1890 годзе. Прызнанне паэтка атрымала пасля 1955 году, калі выйшла кніга яе вершаў, амаль не кранутых рэдактарам.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

433