Адкрыццё фестывалю “Лятучы стол Караткевіча” ў кнігарні “логвінаЎ”
29 кастрычніка 2013
Адам Глобус,
Уладзімір Арлоў,
Кася Камоцкая,
Анатоль Івашчанка
і Антон Рудак.
Чакаюцца нечаканыя госці.
Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т Незалежнасці, 37А.
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны
Пра фестываль.
Кнігарня “логвінаЎ” атрымала ў падарунак легендарны пісьмовы стол, за якім Уладзімір Караткевіч напісаў “Каласы пад сярпом тваім” і “Чорны замак Альшанскі”. І гэта выдатная нагода для літаратурнага фестывалю! Цэлы лістапад раз на тыдзень у кнігарні “логвінаЎ” і галерэі “Ў” будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і мастацкія імпрэзы, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу, з удзелам паэтаў, спевакоў і мастакоў. На кожнай імпрэзе фестывалю самых актыўных чакаюць “лятучыя” прэзенты ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.