№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмія “Angelus” – чэху Ёзэфу Шкворэцкаму

5 снежня 2009

Прэмія “Angelus” – чэху Ёзэфу Шкворэцкаму
Шкворэцкі атрымаў прэмію за перакладзены на польскую мову 800-старонкавы раман “Прыгоды інжынера чалавечых душ”, які ўпершыню пабачыў свет тры дзесяткі гадоў таму ў Таронта, дзе ад 70-х гадоў жыве сам аўтар.

85-гадовы Шкворэцкі не змог прыехаць ва Ўроцлаў з увагі на стан здароўя. Прэмію ад яго імя прыняў перакладчык Анджэй Ягадзіньскі. Абвясціла прысуд журы яго нязменны старшыня – легендарная савецкая дысідэнтка, удзельніца дэманстрацыі жніўня 1968 году на Краснай плошчы ў Маскве Наталля Гарбанеўская.

Шкворэцкі – аўтар раманаў “Баязліўцы”, “Танкавы батальён”, “Цуд”, заснавальнік найбуйнейшага чэшскага эміграцыйнага выдавецтва “Sixty-Eight Publishers”.
паводле svaboda.org

Чытайце таксама

452