“Забойства Роджэра Экрайда” прызналі найлепшым дэтэктывам усіх часоў
12 лістапада 2013
Падчас апытання пісьменнікі таксама павінныя былі выбраць найлепшага аўтара і найлепшую серыю дэтэктываў. У першай катэгорыі перамагла Агата Крысці, а ў другой — серыя твораў Дойла пра Шэрлака Холмса.
Апошні раз CWA праводзіла такое апытанне ў 1998 годзе, і тады найлепшым майстрам дэтэктыўнага жанру назвалі Рэйманда Чандлера, а найлепшым дэтэктывам — “Дзевяць краўцоў” Дораці Лі Сэерс. Нумарам адзін таксама зрабілася серыя апавяданняў і раманаў Чандлера пра прыватнага дэтэктыва Філіпа Марлоў. Брытанскія СМІ адзначаюць, што ў абодвух конкурсах пісьменнікі аддавалі перавагу класіцы, а не сучасным аўтарам і творам.
“Забойства Роджэра Экрайда” Агата Крысці апублікавала ў 1926 годзе. Пасля выхаду кнігі пісьменніца атрымала ў яе адрас шмат крытычных водгукаў, у тым ліку праз галоўны літаратурны прыём. Расследаваннем злачынства ў рамане займаецца бельгійскі дэтэктыў Эркюль Пуаро, галоўны герой каля 80 твораў Крысці.