№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Біблію Гутэнберга выклалі ў інтэрнэт

3 снежня 2013

Біблію Гутэнберга выклалі ў інтэрнэт
У прыватнасці, на новым рэсурсе захоўваецца аблічбаваная копія так званай 42-радковай Бібліі, надрукаванай Ёганам Гутэнбергам у 1455 годзе і якая належыць Бадліянскай бібліятэцы. Асобнік, які захоўваецца ў бібліятэцы, уваходзіць у лік ацалелых 50 кніг з першага накладу, выдадзенага ў друкарні Гутэнберга.

Таксама на сайце прадстаўленыя аблічбаваныя старонкі з габрэйскіх рэлігійных кніг XI—XVI стагоддзяў і рэлігійныя тэксты на лаціне і грэцкай, датаваныя IX—X стагоддзямі.

У цяперашні час ідзе праца над аблічбоўкай іншых тэкстаў, якія захоўваюцца ў дзвюх старажытных бібліятэках. Паведамляецца, што ў далейшым на сайце з’явіцца калекцыя грэцкіх рукапісаў Ватыкана, якая ўключае тэксты Гамэра, Сафокла, Платона і Гіпакрата. Бадліянская бібліятэка, чыя калекцыя значна большая за ватыканскую, плануе аблічбаваць рукапісы і кнігі, якія адносяцца да перыяду XV—XVII ст.

Пра праект па аблічбоўцы старажытных рукапісаў і кніг, які быў запушчаны брытанскай Бадліянскай і Ватыканскай апостальскай бібліятэкамі, было абвешчана ў 2012 годзе. Усяго плануецца выкласці на сайт каля 1,5 млн старонак. На рэалізацыю праекта, які быў задуманы як чатырохгадовы, было вылучана больш за 3 мільёны даляраў.

Бадліянская бібліятэка і фонд Polonsky Foundation раней ужо працавалі над падобным праектам. Яны аблічбавалі і выклалі ў інтэрнэт каля 280 тысяч фрагментаў Каірскай генізы — збору сярэднявечных дакументаў, выяўленых у сховішчы каірскай сінагогі Бэн Эзры ў канцы XIX стагоддзя.

Бадліянская бібліятэка ў Оксфардзе была заснаваная ў XV стагоддзі. Яна была названая ў гонар сэра Томаса Бодлі — дыпламата, які служыў пры двары каралевы Елізаветы і быў вядомы збіральніцтвам старадаўніх манускрыптаў. Ватыканская апостальская бібліятэка таксама была заснаваная ў XV стагоддзі папам Мікалаем V. У ёй захоўваецца найбуйнейшы ў Еўропе збор рукапісаў Сярэднявечча і Адраджэння.

Чытайце таксама

521