№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У “Новым часе” – Мармазяўр супраць Жабавока

7 снежня 2009

У “Новым часе” – Мармазяўр супраць Жабавока
З уступу да інтэрв’ю: “Гэтай восенню дзякуючы "пэўным звесткам з пэўных крыніц" мне стала вядома, што напрыканцы 2009-га – у пачатку 2010 года адначасова пабачаць свет дзве публікацыі, якія без перабольшання можна назваць канкурэнтнымі. Гаворка пра беларускія пераклады другой часткі сусветна вядомай "Алісіяны" – аповесці Льюіса Кэрала "Through the Looking-Glass, and What Alice Found There", напісанай у 1871 годзе. Лішне казаць, на колькі моваў свету і па колькі разоў гэты твор, поруч са знакамітай першай часткай, перакладаўся, колькі ілюстрацый было намалявана, колькі пастаўлена п’есаў, знята фільмаў і мультфільмаў. І вось – беспрэцэдэнтная хваля абеларушвання! У часопісе "ARCHE" мае выйсці аповесць "Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса" ў перакладзе Веры Бурлак. У той жа час выдавецтва "Логвінаў" рыхтуе да друку дзіцячае выданне Льюіса Кэрала, дзе да перакладу Макса Шчура першай кнігі "Алесіны прыгоды ў Дзівоснай краіне" далучыцца ягоны ж пераклад другой кнігі — "На тым баку люстэрка, і што там напаткала Алесю".

З інтэрв’ю можна азнаёміцца тут: novychas.org
паводле novychas.org

Чытайце таксама

441