Каляды з братамі Грымамі ў кнігарні “логвінаЎ”
16 снежня 2013

Малявальны ранішнік для дзяцей. Васіліса Паляніна-Календа пакажа, як робяцца ілюстрацыі да казак, а Альгерд Бахарэвіч прачытае выбраныя ўрыўкі з кнігі. Дзеці і дарослыя, прыходзьце маляваць і слухаць!
Пачатак а 15-й гадзіне.
Ноч з братамі Грымамі
Начныя агледзіны кнігі для дарослых. Пры святле свечак Альгерд Бахарэвіч раскажа пра недзіцячае ў вядомых казках. З музычным аздабленнем Сержа Мінскевіча.
Пачатак а 21-й гадзіне.
Адрас кнігарні “логвінаЎ”: Незалежнасці, 37А.
Уваход вольны.