“Перелаз” з’яўляецца своеасаблівым адказам фестывалю “Беларуская вясна”, які тры гады запар прадстаўляў беларускую неафіцыйную культуру ва Украіне. Такім чынам арганізатары вырашылі выраўнаваць баланс культурнага абмену паміж нашымі дзяржавамі, ўзмацніўшы напрамак Кіеў–Мінск.У Мінск прыедзе ўкраінскі паэт і перакладчык Сашко Ірванец, каб разам з Уладзімерам Арловым сустрэцца з беларускімі чытачамі. Слэмеры Дзмітрый Лазуткін, Арцём Паляжака, Павел Карабчук у складзе ўкраінскай паэтычнай зборнай дадуць бой магутнай беларускай камандзе; вядучым слэму будзе Андрэй Хадановіч.Арганізатарам фестывалю ёсць творчая ініцыятыва “Беларускі дэсант” – супольнасць неабыякавых да свежай і актуальнай беларускай культуры ўкраінскіх грамадзянаў, гатовых прасоўваць яе ва Украіне. Гэтая фармацыя дапамагае цікаваму беларускаму contemporary art знаходзіць свайго спажыўца ва Украіне, а цяпер прадстаўляе ўкраінскае мастацтва ў Беларусі.“Перелаз” гасцінна прымае ў сваю творчую прастору галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, якая знаходзіцца па адрасе: пр. Незалежнасці, 37а; інфармацыйныя партнёры фестывалю – партал грамадзянскае кампаніі “Будзьма беларусамі!” і газета “Наша Ніва”.Праграма, афіша і ўся свежая інфармацыя пра фэст – на сайце belarus.org.ua.
Украінскія мастакі пералезуць праз беларускую мяжу
8 снежня 2009