№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навукоўцы знайшлі "матэматычныя адбіткі пальцаў" пісьменнікаў

10 снежня 2009

Навукоўцы знайшлі
У артыкуле, апублікаваным у чацвер у навуковым выданні New Journal of Physics, група шведскіх фізікаў з універсітэта Умеа пад кіраўніцтвам Себасцьяна Бернгардсана (Sebastian Bernhardsson) апісала новы метад, які дазваляе на аснове статыстычных дадзеных вызначыць аўтара тэксту.

Даследнікі правяралі, як у тэкстах трох пісьменнікаў – Томаса Хардзі, Генры Мэлвіла і Дэвіда Лоўрэнса – рэалізуецца так званы закон Ціпфа. Гэты закон, адкрыты ў 1935 годзе лінгвістам Джорджам Ціпфам (George Kingsley Zipf), абвяшчае, што частата любога слова ў тэксце зваротна прапарцыяльная яго рангу – месцу ў спісе словаў тэксту, адсартаваных па частаце.

Так, напрыклад, другое па частаце слова будзе сустракацца ў тэксце прыкладна ў два разы радзей, чым першае, трэцяе – у тры разы радзей і гэтак далей.

Шведскія фізікі ў сваім артыкуле паказалі, што гэты закон не такі універсальны, як лічыў Ціпф. Яны выявілі, што частата з'яўлення новых словаў па меры росту аб'ёму тэксту змяняецца ў розных аўтараў па-рознаму, прычым гэтая заканамернасць не залежыць ад пэўнага тэксту, а толькі ад аўтара.

Статыстычны аналіз паказаў, што заканамернасць застаецца сталай у любых тэкстах аднаго і таго ж аўтара – раманах, раздзелах раманаў, аповедаў, і можа служыць своеасаблівымі "адбіткамі пальцаў".

Аўтары даследавання, назіраючы за гэтымі статыстычнымі заканамернасцямі, прапанавалі ідэю так званай "метакнігі" – уяўнага бясконцага тэксту, у якім апісаны свет вачыма таго ці іншага аўтара. "Ствараючы твор, аўтар "выцягвае" кавалкі тэксту з гэтай вялікай "матчынай кнігі" і перакладае іх на паперу, захоўваючы, аднак, частотныя характарыстыкі канцэптаў у гэтай метакнізе", – пішуць навукоўцы.

Статыстычныя метады вызначэння аўтарства вядомыя даўно, і шведскія даследнікі проста прапанавалі яшчэ адзін, адносна просты спосаб, сказала лінгвіст Лізавета Былініна з Утрэхцкага універсітэта (Нідэрланды).

"Традыцыйна лічыцца, што аўтарскі стыль добра характарызуецца размеркаваннем службовых словаў, і таму дрэнна прыкметнымі воку, але добра прыкметнымі статыстыцы характарыстыкамі – сярэдняй даўжынёй сказа, колькасць уступных словаў", – сказала суразмоўніца агенцтва.

Па яе словах, Бернгардсан і яго суаўтары паспрабавалі прадставіць пэўную частотную "карту" твораў і знайшлі, што яна сталая для кожнага аўтара, нават без усякіх іншых "хітрасцяў".

"Гэта добры вынік, але не сенсацыйны", – лічыць лінгвіст.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

389