№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сяргій Жадан стаў лаўрэатам украінскай прэміі Конрада

14 снежня 2009

Сяргій Жадан стаў лаўрэатам украінскай прэміі Конрада
Акрамя Жадана ў фінал прэміі трапілі Таня Малярчук і Наталля Сняданка.

Агулам было атрымана 35 карэктна пададзеных заяваў. Сярод іх – імёны 23 аўтараў.

Штогадовы пераможца прэміі акрамя 3 тысяч еўра таксама атрымлівае магчымасць паўгадовай стажыроўкі ў Польшчы (без неабходнасці браць удзел у конкурсе) у рамках стыпендыяльнай праграмы міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “GAUDE POLONIA”, якая прызначаная для маладых майстроў слова і перакладчыкаў польскай літаратуры з краінаў Усходняй Еўропы. Стыпендыяльная праграма ў Польшчы цягнецца з 1 лютага да 31 ліпеня 2010 году.

Літаратурная прэмія імя Джозэфа Конрада-Кажанёўскага была заснаваная ў 2007 годзе і ўручаецца Польскім інстытутам у Кіеве за паслядоўнасць у рэалізацыі творчага шляху, інавацыйнасць формы, ламанне стэрэатыпаў і універсалізм паслання.
паводле bookvoid.com.ua

Чытайце таксама

467