№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя новага літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”

4 студзеня 2010

Прэзентацыя новага літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”
У імпрэзе бяруць удзел Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Алег Трусаў, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Рыгор Сітніца, Барыс Пятровіч, Настасся Кухарэнка, Віталь Рыжкоў, Наста Кудасава, Воля Чайкоўская, Лізавета Дамініка Панамарова.

Сваімі спевамі калядны вечар упрыгожаць Эдуард Акулін, Таццяна Беланогая, Алеся Сівохіна і народны вакальны гурт “Пліса” пад кіраўніцтвам Кастуся Герашчанкі.

У казачны калядны вечар вас чакаюць прыемныя сюрпрызы і неспадзяванкі. Першым 10-ці гледачам – калядныя падарункі ад рэдакцыі часопіса “Верасень” і кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Уваход вольны.

Імпрэза адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
паводле budzma.org

Чытайце таксама

514