№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Колэм Тайбін -- галоўны прэтэндэнт на Брытанскую прэмію Коста 2009

5 студзеня 2010

Колэм Тайбін -- галоўны прэтэндэнт на Брытанскую прэмію Коста 2009
Кнігу “Brooklyn”, што апавядае гісторыю маладой ірландкі, якая ў 1950 годзе эмігруе з Ірландыі 1950-х гадоў у Нью-Ёрк, журы прызнала лепшай за сёлетняга ўладальніка Букера – “Wolf Hall” Хілары Мэнтэл.

Галоўны ж лаўрэат прэміі Коста абіраецца з пераможцаў у пяці намінацыях: раман, дэбютны раман, паэзія, біяграфія і кніга для дзяцей. Яе грашовы эквівалент складае 30 000 фунтаў.

Найлепшай паэтычнай кнігай году стаў зборнік "A Scattering" Крыстафера Рэйда (Christopher Reid).

Астатнія лаўрэаты:

Рафаэль Сэлбарн (Raphael Selbourne), былы гандляр скутэрамі, за дэбютны раман "Beauty";
Грэм Фармэла (Graham Farmelo) за “The Strangest Man: The Hidden Life of Paul Dirac, Quantum Genius", біяграфію Поля Дырака, піянера квантавай механікі;
Патрык Нэс (Patrick Ness) за дзіцячую кнігу "The Ask and the Answer", другую кнігу з трылогіі "Chaos Walking".

Літаратурная прэмія Коста (Costa Book Award), да 2006 – Ўітбрэдская літаратурная прэмія (Whitbread Book Awards) – заснаваная ў 1971 годзе і ўручаецца Асацыяцыяй кнігароў Вялікабрытаніі. Лічыцца больш "дэмакратычнай", чым Букераўская прэмія.

Леташнім уладальнікам прэміі стаў Себасцьян Бары з раманам “Таемнае пісьмо”.
паводле independent.co.uk

Чытайце таксама

387