№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны лаўрэат найстарэйшай прэміі Гішпаніі

8 студзеня 2010

Абвешчаны лаўрэат найстарэйшай прэміі Гішпаніі
Раман апавядае гісторыю двух мужчынаў за восемдзесят, былога нацыста, што жыве на ўсходнім узбярэжжы Гішпаніі, і былога палонніка канцлагера Маўтхаўзэн, які жыве ў Аргентыне і ўсё жыццё прысвяціў высочванню жывых дагэтуль нацыстаў.

Па кнізе маладая цяжарная жанчына паступова пачынае здагадвацца, кім насамрэч ёсць яе сусед, былы нацыст, і якую ролю ён адыграў у канцэнтратыйным лагеры ў Аўстрыі.

Грашовы эквівалент прэміі, заснаванай яшчэ ў 1944 годзе, складае 18 тысяч еўра. У розныя гады яе пераможцамі былі Мігель Дэлібэс, Кармэн Лафарэт, Рафаэль Санчэс Ферлосіа, Кармэн Мартын Гайтэ і Хуан Хасэ Мільяс.
паводле independent.co.uk

Чытайце таксама

391