№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Дон Кіхота” Сервантэса надрукуюць у Twitter

18 студзеня 2010

“Дон Кіхота” Сервантэса надрукуюць у Twitter
Па словах аўтара ідэі, вэб-дызайнера з Віга Пабла Лопэса, твор гішпанскага пісьменніка будзе надрукаваны па пэўных правілах. Для праекту быў створаны спецыяльны сайт – twijote , і кожны наведнік гэтага сайта зможа надрукаваць толькі адно паведамленне.

Такім чынам, на друк першай часткі прыгодаў Дон Кіхота і Санча Пансы спатрэбіцца каля году. Ідэя праекту, па словах Лопэса, складаецца ў тым, каб “паказаць, што сацыяльныя сеткі не толькі для батанікаў і псіхаў, што ў іх таксама можа існаваць культура”. Сачыць за друкам “Дон Кіхота” можна тут: #twijote.

Раздзелы з "Дон Кіхота" ў перакладзе Якуба Лапаткі можна прачытаць на нашым сайце.

Чытайце таксама

353