№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр Дж. Д. Сэлінджэр

28 студзеня 2010

Памёр Дж. Д. Сэлінджэр
Пра смерць пісьменніка “ад натуральных прычынаў” паведаміў яго сын. Цягам многіх дзесяткаў гадоў Сэлінджэр жыў, адмежаваўшыся ад грамадскасці, у сваім доме ў Нью-Хэмпшыры.

Свой сусветна вядомы аўтабіяграфічны раман “Лавец у жыце” (у расійскім перакладзе “Над пропастью во ржи”) Сэлінджэр надрукаваў у 1951 годзе. Раман адразу стаў знакамітым, і хоць быў напісаны для дарослых, набыў асаблівую папулярнасць сярод падлеткаў. Апошні твор Сэлінджэра выйшаў у друк у 1965 годзе.

Чытайце таксама

351