№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр паплечнік Васіля Быкава Лазар Лазараў

31 студзеня 2010

Памёр паплечнік Васіля Быкава Лазар Лазараў
Л. Лазараў напісаў вялікую колькасць крытычных артыкулаў і манаграфій, а таксама кніг пра Васіля Быкава, ваенную прозу Канстанціна Сіманава, літаратуру, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне, быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені і баявымі медалямі.

З 1960 г. Л. Лазараў – сябра Саюзу пісьменнікаў СССР. Узначальваў часопіс "Вопросы литературы" з 1992 году.

Лазар Ільіч быў сябрам, паплечнікам і адным з найлепшых знаўцаў творчасці Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Падчас цкавання В. Быкава савецкімі партработнікамі і іх служкамі Лазараў публічна выступаў у яго падтрымку. Л. Лазараў – аўтар кнігі "Василь Быков. Очерк творчества" (1979) і шматлікіх крытычных артыкулаў. Іх перапіска друкавалася ў часопісе “Дзеяслоў”. Успаміны Лазарава пра Быкава ўвайшлі ў кнігу-энцыклапедыю Сяргея Шапрана “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцьця ў дакумэнтах, публікацыях, успамінах, лістах” (2009).

Развітанне з Л. Лазаравым адбудзецца 1 лютага ў ваенным шпіталі імя Бурдэнка (Масква).

Чытайце таксама

367