Буэнас-Айрэс стане Сусветнай сталіцай кнігі ў 2011 годзе
15 чэрвеня 2009
Акрамя аргентынскай сталіцы ў гэтым годзе свае кандыдатуры выставілі Гавана (Куба), Каракас (Венесуэла), Лагас (Нігерыя), Порта Нова (Бенін), Тэгеран (Іран), Шар’я (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты).
Спецыяльны камітэт, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі трох найбуйнейшых прафесійных асацыяцый кніжнага свету – Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA-UIE), Міжнародная федэрацыя бібліятэчных асацыяцый і інстытутаў (IFLA) і Міжнародная федэрацыя кніжнага гандлю (IBF), – прысудзіў гэты сімвалічны тытул сталіцы Аргентыны ў знак прызнання якасці і высокага ўзроўню гарадскіх праграмаў па развіцці кніжнага выдавецтва і заахвочванні да чытання і любові да кніг.