Сучасная беларуская літаратура ў новай кнізе Арнольда Макміліна
1 лютага 2010
Кніга налічвае больш за 1100 старонак і ахоплівае паэзію (якая, паводле аўтара, працягвае дамінаваць у беларускай літаратуры, як і стагоддзе таму), прозу і драматургію. 170-ці аўтарам прысвечаныя асобныя артыкулы, а Рыгору Барадуліну, Адаму Глобусу, Анатолю Сысу, Уладзіміру Някляеву, Уладзімеру Арлову і Алесю Разанаву – даўжэйшыя раздзелы. Таварыствы “Тутэйшыя” і “Бум-Бам-Літ” вылучаныя ў асобныя раздзелы, як і аўтары з Полацку, Гародні і Гомеля (раздзел “Літаратура па-за метраполіяй”).
Кнігу можна замовіць праз Амазон, яе поўны кошт – £75. Прэзентацыя кнігі адбудзецца 26 лютага ў 17.30 у Masaryk Room, floor 4, SSEES, 16 Taviton St, London WC1H 0BW.