“Мне было цікава, чаму яна выбрала менавіта гэтае апавяданне, бо па ўсім свеце ідуць дзесяткі п’ес і шмат фільмаў розных здымаецца па “Чарнобыльскай малітве”. Але ніхто да яе на гэтым апавяданні не спыняўся, а вось яе зацікавіла менавіта гэтае. І яна знайшла свой ход – гэта не дакументальны фільм, а такі новы дакументальна-мастацкі паварот. Сцэнар зроблены пад дакумент, і ў той жа час граюць акторы. І гэта ўжо яе бачанне майго дакумэнту”.Фільм здымаўся на Прыпяці. У аснову пакладзеная гісторыя перасяленца, у якога ад радыяцыі памірае дачка. Перад пахаваннем бацька хоча, згодна з даўнім звычаем, пакласці яе на дзверы роднай хаты, дзеля чаго яму трэба вярнуцца ў сваю адселеную вёску. Гэтая гісторыя ў свой час моцна ўразіла пісьменніцу, а потым і ірландскага кінарэжысёра.“Калі я ездзіла па Прыпяці, мяне дзве гісторыі ўразілі. Першая – пра тое, як чалавек вывез з зоны адсялення дзверы, якія памятаюць усё ягонае жыццё. І другая – як жанчына, ад’язджаючы, пакінула запавет, каб яе пасля смерці прывезлі назад і пахавалі ў той загінулай вёсцы. Але яна гаравала пра тое, што не будуць пры гэтым выкананыя ўсе тыя звычаі, якія заўсёды ў іх сям’і выконваліся”.Дакументальныя фільмы паводле кнігі “Чарнобыльская малітва” знятыя рэжысёрамі Нямеччыны, Францыі, Швецыі, Японіі ды іншых краін. Багата стужак атрымлівалі ўзнагароды, але такой высокай намінацыі ніводная яшчэ не мела. На пытанне, ці паедзе пісьменніца 7 сакавіка на цырымонію ўручэння “Оскара”, спадарыня Алексіевіч сказала:“Не ведаю. Пакуль мяне ніхто не запрашаў”.
Фільм паводле кнігі С. Алексіевіч намінаваны на “Оскар”
4 лютага 2010