№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшла двухмоўнае выданне вершаў Рыгора Барадуліна

10 лютага 2010

Выйшла двухмоўнае выданне вершаў Рыгора Барадуліна
Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на агенства навінаў БелаПАН.

Як адзначыў Алесь Пашкевіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, кніга-білінгва была падрыхтаваная СБП да 75-годдзя Р. Барадуліна і ёсць сімвалічным падарункам паэту.

424-старонкавае выданне, надрукаванае накладам 1,5 тысячы экземпляраў, змяшчае найлепшыя беларускамоўныя творы паэта, а таксама іх пераклад на рускую мову расійскімі і айчыннымі перакладчыкамі, у тым ліку Ігарам Шкляроўскім, Навумам Кіслікам, Якавам Хелемскім, Іванам Бурсавым, Валянцінам Тарасам, Аляксандрам Дракахрустам, Фёдарам Яфімавым, Вікторыяй Салаўёвай і Марынай Наталіч.

Складальнікам зборніка выступіў Сяргей Шапран, а прадмову да выдання напісаў рэдактар кнігі Уладзімір Някляеў.

Прэзентацыю выдання з удзелам аўтара і яго сяброў плануецца правесці 13 лютага ў 12.00 ў межах Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, што праходзіць гэтымі днямі ў НВЦ “БелЭкспа”.

Чытайце таксама

901