№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Расіі ўручылі прэмію імя Белкіна

11 лютага 2010

У Расіі ўручылі прэмію імя Белкіна
Сярод пяці прэтэндэнтаў (па колькасці пушкінскіх “Аповесцяў Белкіна”) на прэмію таксама былі Эргалі Гер, «Комой» (часопіс «Знамя», № 9, 2009), Ірына Левітэс, «Боричев Ток, 10» (П. Сахалінск, Сахалінскае кніжнае выдавецтва, 2009), Фарыд Нагім,«Теория падений» (часопіс «Дружба народов, № 10,2009), Аляксандр Ушараў, «Мясо» (часопіс «Зарубежные записки», № 1, 2009).

Каардынатар прэміі, якая 10 гадоў таму яе і прыдумала, крытык Наталля Іванова адзначыла, што гэтым разам у кароткі спіс не ўвайшоў ніводны вядомы аўтар, хоць у доўгім іх было нямала, а ўсё праз тое, што канкуравалі не імёны і рэпутацыі, а тэксты.

У выніку галасавання журы спынілася на мудрагелістай, поўнай слоўнай гульні і стылістычных віньетак аповесці Ульяны Гамаюн. 25-гадовая Ульяна Гамаюн, якая, мяркуючы па ўсім, хавалася пад псеўданімам, на цырымонію прыехаць не змагла, а яе святочную прамову зачытала рэдактар “Нового мира” Вольга Новікава. Гэта ўжо другая прэмія на рахунку У. Гамаюн, летась яна стала лаўрэатам прэміі “Нефармат”.

Напрыканцы цырымоніі быў названы і лаўрэат у намінацыі “Станцыйны дазорац”, якую традыцыйна ўручаюць найлепшаму крытыку года – гэтым разам ім быў названы пастаянны літаратурны аглядальнік часопіса “Континент” Яўген Ярмолін.

Сёлета ж была ўведзеная і іншая намінацыя – “Дыстанцыйны дазорац”, у якой узнагароджваюць крытыка, што захоўвае дыстанцыю ў дачыненні да жыцця тоўстых часопісаў, у нетрах якой і нарадзілася прэмія Белкіна, зрэшты, не супрацьпастаўляючы сябе ёй. Дыстанцыйным дазорцам быў прызнаны культавы крытык часопіса “Афиша” Леў Данілкін, які, праўда, сёлета надрукаваў свой першы аналітычны артыкул у “Новом мире”.

Чытайце таксама

354