№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Іспанія выкупіла "Кодэкс Даса" Лопэ дэ Вегі

16 лютага 2010

Іспанія выкупіла
Чарнавікі іспанскага класіка належаць да апошняга перыяду яго творчасці – 1631–1634 гады (пісьменнік памёр у 1635-м). У кнізе 532 старонкі, паміж некаторымі з іх укладзеныя папяровыя закладкі з дадатковым тэкстам. Апошнія 96 старонак перавернутыя дагары нагамі адносна астатніх. Нягледзячы на 400-гадовы ўзрост, рукапісы знаходзяцца ў добрым стане: праўда, трохі палінялі чарнілы і засталіся сляды ад казурак.

У "Кодэксе Даса" змяшчаюцца аўтографы значнае колькасці прац Лопэ дэ Вегі, у тым ліку эклогі рамана "Даратэя". Таксама ў кнізе ёсць і неапублікаваныя творы, якія яшчэ мусяць вывучыць навукоўцы. Адмысловую значнасць кодэксу надае тое, што ў ім месцяцца чарнавікі пісьменніка, якія ў масе сваёй не дашлі да нас. Цяпер у свеце вядомыя толькі тры чарнавікі драматурга.

Пасля смерці Лопэ дэ Вегі рукапіс трапіў да прыхільніка яго таленту герцага Сэса (Sessa). Пасля гэтага "Кодэкс Даса" змяніў яшчэ некалькі ўладальнікаў. Доўгі час яго месцазнаходжанне было невядомае шырокай публіцы: навуковае апісанне зборніка рукапісаў было зробленае толькі ў 1970 годзе. Апошні ўладальнік манускрыпта ў 2005 годзе выказаў намер прадаць яго на аўкцыёне Christie's у Лондане; рукапіс ацанілі ў 850 тысяч еўра. Іспанскія ўлады заблакавалі продаж кодэкса і пачалі перамовы з уладальнікам.

У снежні 2009 году было складзенае пагадненне: дзякуючы крызісу Міністэрству культуры пашэнціла выкупіць рукапісы ўсяго за 700 тысяч еўра. Набыццё ўжо назвалі адным з самых вялікіх поспехаў Нацыянальнай бібліятэкай Іспаніі: з "Кодэксам Даса" можна параўнаць толькі рукапіс "Песні пра майго Сіда", набыты ў 1960-х. Бібліятэка абяцае алічбаваць рукапіс, каб зрабіць яго даступным для ўсіх даследнікаў. Арыгінал жа будуць выдаваць адмыслоўцам толькі ў выключных выпадках.

Чытайце таксама

325