№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прададзены дзённік Казановы

20 лютага 2010

Прададзены дзённік Казановы
Нататкі Казановы, мяркуючы па ўсім, сталі найдаражэйшым рукапісам у гісторыі літаратуры, хаця афіцыйная сума дамовы не паведамляецца. Па дадзеных Financial Times , кошт дзённіка склаў 7 мільённаў еўра ($9,6 млн).

Пакупку, як лічыцца, фінансавала нейкая кампанія, якая пачала перамовы яшчэ ў 2007 годзе і не адмовілася ад сваіх планаў нават у рэцэсію.

Кампанія набыла дзённікі не дзеля сябе, а для Нацыянальнай бібліятэкі Францыі, якая плануе аблічбаваць паперы і выкласці іх у сеціва, а таксама прадставіць арыгінал рукапісу на асобнай выставе ў 2011 годзе.

Казанова пісаў свае ўспаміны ў апошнія гады перад смерцю ў 1798 годзе. Гэтыя запісы леглі ў аснову яго знакамітай аўтабіяграфіі “Гісторыя майго жыцця” (Histoire de ma vie), аднак дзённікі налічваюць больш за 3,7 тысяч старонак, змяшчаюць неадрэдактаваную і непадцэнзурную версію падзеяў, адлюстраваных у кнізе.

Спадчыннікі Казановы ў 1821 годзе прадалі яго дзённікі нямецкаму выдавецтву Brockhaus, якое надоўга закрыла доступ да гэтых папераў. Дзённікі перажылі бамбардзіроўку Ляйпцыга, што знішчыла офіс Brockhaus. Першае поўнае выданне аўтабіяграфіі Казановы выйшла толькі ў 1960 годзе.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

477