№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Перавыдадзеная першая кніжка Рыгора Барадуліна

26 лютага 2010

Перавыдадзеная першая кніжка Рыгора Барадуліна
Аднак я пераканаў дзядзьку Рыгора, што гэтая кніга – гісторыя, помнік мастацтва, артэфакт. І калі ён патрымаў перавыданне ў руках, то сказаў, што вельмі задаволены", — расказвае аўтар ідэі Глеб Лабадзенка.

Факсіміле зробленае з асобніка, які паэт падпісаў сваёй маці Акуліне Андрэеўне. І ўтрымлівае два аўтографы аўтара: "Дарагой маёй матулі шчыра дзякую і долу кланяюся, што нарадзіла, узгадавала, на правільны шлях наставіла. Твой сын Рыгор Барадулін. 30.VII.59 г." і "Мой першы блін... Рыгор Барадулін".

Пра прэзентацыю зборніка пакуль цяжка гаварыць. Але Глеб Лабадзенка запэўнівае, што яна адбудзецца.

"Без дзядзькі Рыгора і гаворкі пра гэта быць не можа. Калі ён выпішацца з лякарні і будзе ягоная вялікая юбілейная вечарына, мяркую, прэзентуем там".

Паэтычны зборнік "Маладзік над стэпам" выйшаў у 1959 годзе.

Замовіць кнігу можна тут.
паводле nn.by

Чытайце таксама

532