№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прысудзілі Ганкураўскую прэмію

3 сакавіка 2010

Прысудзілі Ганкураўскую прэмію
Назва рамана "HHhH" расшыфроўваецца як "Мозг Гімлера завецца Гайдрыхам" (Himmlers Hirn heisst Heydrich). Раман апаавядае гісторыю шэфа Гестапа і стваральніка СД Рэйнхарда Гайдрыха, і, ў першую чаргу, асвятляе аперацыю "Антрапоід" па яго знішчэнні ў 1942 годзе. Гайдрыха называлі "мясніком Прагі", "катам" і "чалавекам з жалезным сэрцам". Ён быў адказны за "канчатковае вырашэнне габрэйскага пытання". Гітлер жа вельмі цаніў Гайдрыха за яго арыйскую знешнасць, жорсткасць і паталагічную нянавісць да габрэйскага народу.

Трыццацісямігадовы прафесар французскай мовы Ларан Бінэ ў сваім рамане зацікавіўся Гайдрыхам, калі праходзіў ваенную службу ў Славакіі. У 1942 годзе два маладыя чэшскія парашутысты Ёзэф Габчык і Ян Кубіш, дзейнічаючы па загадзе чехаславацкага ўрада, які знаходзіўся ў гэты час у выгнанні ў Лондане, змаглі смяротна параніць Гайдрыха, кінуўшы ў яго бомбу. Знішчэнне Гайдрыха каштавала ім жыцця. Бінэ дазваляе чытачу параўнаць жыццё і памкненні маладых патрыётаў і нацысцкага злачынцы, адзначае Франс Прэс.

У сваім рамане Бінэ таксама знайшоў месца апісанню асабістага жыцця Гайдрыха.

Ганкураўская прэмія - самая прэстыжная літаратурная прэмія, ужо больш за сто гадоў ўручаецца за найлепшы раман на французскай мове. Яна носіць імя французскіх класікаў братоў Ганкураў (Goncourt) - Эдмона Луі Антуана і Жуля Альфрэда Юо. Малодшы, Эдмон, завяшчаў усю сваю маёмасць літаратурнай Акадэміі, якая пачала называцца Ганкураўскай і заснавала штогадовую аднайменную прэмію.

Прэмія прысуджаецца па выніках галасавання дзесяці сябраў акадэміі на спецыяльнай вечарыне ў парыжскім рэстаране "Друан" (Drouant). Кожны суддзя мае адзін голас і можа аддаць яго за адну кнігу, і толькі прэзідэнт мае два галасы. Па традыцыі памер Ганкураўской прэміі складае ўсяго 1 еўра, але пры гэтым яна адкрывае перад лаўрэатам шырокі шлях не толькі да вядомасці і прызнання, але і да гарантавана высокіх накладаў.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

425