№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Арабскім Букерам” уганаравалі сатырычны раман пра жыццё эліты Саудаўскай Аравіі

3 сакавіка 2010

“Арабскім Букерам” уганаравалі сатырычны раман пра жыццё эліты Саудаўскай Аравіі
Дзеянне рамана, назва якога ўтрымлівае алюзію на пекла ў Каране, адбываецца ў горадзе Джыда, дзе ў сапраўднасці жыве пісьменнік. Твор выяўляе спакушальную сілу палаца і тых, хто зрабіўся яго марыянеткамі, а таксама апавядае “гісторыю канання тых, хто стаў яго закладнікамі, паддаўшыся яго прыцягальнай прыгажосці”, гаворыцца ў тлумачальным лісце арганізатараў прэміі, таксама вядомай як “Арабскі Букер”.

Абдэль Халь, які вывучаў паліталогію ў Джыдзе, перш чым стаць пісьменнікам ў 1980 годзе, падзяліўся з мясцовымі журналістамі сваімі ўражаннямі і выказаўся, што гэта прэмія для яго "нібыта медаль на грудзі". "І хоць я быў абраны ў лік фіналістаў, я не спадзяваўся, што перамагу", кажа аўтар, чые кнігі не прадаюцца ў Саудаўскай Аравіі. У 2004 годзе аўтар сцвярджаў, гэта звязана з тым, што ў сваіх творах ён “звяртаецца да трох свяшчэнных табу ў арабскім свеце: секс, палітыка і рэлігія". У той жа час Халь абараняў гэтыя тэмы, кажучы, што “з такіх рэчаў і складаецца чалавечае жыццё".

Халь быў абвешчаны пераможцам прэміі ў $ 60 000 ўчора ўвечары ў Абу-Дабі, дзе кувейцкі пісьменнік Талеб Альрэфай, старшыня журы, назваў яго кнігу "бліскучым даследаваннем адносін паміж асобай і дзяржавай".

Пісьменнік абыйшоў яшчэ пяцёх аўтараў-фіналістаў прэміі, якая ўручаецца пры падтрымцы Фонду Букераўскай прэміі ў Вялікабрытаніі і фінансуецца Фондам Эміратаў.

Прысуджэнне "Арабскага Букера" азначае, што аўтар можа разлічваць на пераклад сваіх кніг на замежныя мовы і іх выдавецкія кантракты на Захадзе. Такім чынам, адна з мэтаў прэміі - зрабіць сучасную арабскую літаратуру вядомай заходняму чытачу.
паводле newsru.com

Чытайце таксама

504