№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пісьменнік атрымаў прэмію за раман з аднаго радка

4 сакавіка 2010

Пісьменнік атрымаў прэмію за раман з аднаго радка
Цырымонія ўганаравання так званай “Нобелеўскай прэміяй «Бука»” прайшла ў Екацярынбургу ў сераду, 3 сакавіка. Блінаў атрымаў прэмію за “самы арыгінальны ў 2009 годзе твор, што развівае прынцыпы мінімалізму ў літаратуры Расіі”. Разам з прызнаннем арыгінальнасці яго рамана Блінаў атрымаў спецыяльны медаль і дыплом.

У рамане, напісаным Уладзімірам Блінавым, прысутнічае ўсяго адзін выраз: “Не надо! Я сама”. Акрамя гэтага выразу, у кнізе ўтрымліваюцца ілюстрацыі, а таксама артыкул літаратурнага крытыка Канстанціна Камарова.

Колькі часу спатрэбілася Блінаву, каб напісаць гэты раман, а таксама іншыя падрабязнасці працы над творам, не паведамляюцца.

“Нобелеўская прэмія «Бука»” была заснаваная арт-рухам “Старик Букашкин”, які, у сваю чаргу, з’явіўся пасля смерці выдомага екацярынбуржскага мастака і пісьменніка Яўгенія Малахіна. Пакуль прэмія ўручаецца толькі у галіне літаратуры, аднак у будчым арганізатары абяцаюць не пакідаць без увагі і іншыя накірункі мастацтва.
паводле podrobnosti.ua

Чытайце таксама

385