№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаныя лаўрэаты прэміі «Кніга году Ўэльса» (Wales Book of the Year)

17 чэрвеня 2009

Абвешчаныя лаўрэаты прэміі «Кніга году Ўэльса» (Wales Book of the Year)
Дэбара Кей Дэвіс (Deborah Kay Davies), аўтар англамоўнага дэбютнага зборніка апавяданняў, аб’яднаных тэмай дзяцінства дзвюх сясцёр, “Грэйс, Тамар і Ласла Прыгожы” (Grace, Tamar and Laszlo the Beautiful) і Ўільям Оўэн Робертс (Wiliam Owen Roberts), аўтар валійскамоўнага рамана “Петраград” (Petrograd), дзеянне якога адбываецца ў часы бальшавіцкай рэвалюцыі ў Расіі, сталі сёлетнімі пераможцамі літаратурнай прэміі Валійскага нацыянальнага агенцтва па развіцці літаратуры і таварыства аўтараў Academi (Welsh National Literature Promotion Agency and Society for Authors).

grace, tamarДэбара Кей Дэвіс з паўднёвага Ўэльса, паэт, тройчы пераможца паэтычнага конкурсу Rhys Davies, аўтар паспяховага зборніка вершаў “Тое, чаго, як вы думаеце, я не ведаю” (Things You Think I Don't Know). Выкладае курс па творчым пісьме ў Кардыфскім і Гламорганскім універсітэтах.

Ўільям Оўэн РобертсPetrogradМістэр Робертс вырас у паўночным Ўэльсе, цяпер жыве ў Кардыфе. Яго першы раман “Бінга!” (Bingo! 1985) быў прызнаны першым постмадэрнісцкім раманам на валійскай мове. Раман “Мор” (Y Pla, 1987) прынёс аўтару прэмію Валійскай Рады мастацтваў (Arts Council of Wales award) і быў перакладзены на ангельскую, нідэрландскую, французскую, нямецкую, венгерскую і славацкую мовы. Аўтар некалькіх п’есаў, сцэнарыяў для тэле- і радыёсерыялаў.

Агенцтва Academi судзейнічае распаўсюджванню валійскай мовы і культуры, арганізоў

Чытайце таксама

351