№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя “Праўдзівай гісторыі Кацапа, Хахла і Бульбаша”

9 сакавіка 2010

Прэзентацыя “Праўдзівай гісторыі Кацапа, Хахла і Бульбаша”


У вечарыне возьмуць удзел Наталка Бабіна, Зміцер Бартосік, Міхась Башура, Зміцер Вішнёў, Севярын Квяткоўскі, Яраш Малішэўскі, Алесь Мазанік, Алена Масла, Серж Мінскевіч, Ася Паплаўская, Аксана Спрынчан, Віка Трэнас, Андрэй Хадановіч.

Жанр “Праўдзівай гісторыі Кацапа, Хахла і Бульбаша” пазначаны як апокрыф-правакацыя, у якім пераказваюцца падзеі гісторыі ўсходніх славянаў з характэрным для буржуазных літаратараў Ахроменкі і Клімковіча шчырым сцёбам. Варта чакаць ад справакаваных выступоўцаў сапраўднага шоў!

Завітвайце! Уваход вольны!!!
паводле budzma.org

Чытайце таксама

465