№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр гішпанскі пісьменнік Мігель Дэлібес

12 сакавіка 2010

Памёр гішпанскі пісьменнік Мігель Дэлібес
Дэлібеса называюць апошнім класікам XX стагоддзя ў гішпанскай літаратуры. Яму належаць творы "Пяць гадзін з Марыё" (Cinco horas con Mario), "Пацукі" (Las ratas), "Жанчына ў чырвоным на шэрым фоне" (Senora de rojo sobre fondo gris) і "Ерэтык" (El hereje) – адзінае больш-менш вядомае выданне Дэлібеса па-руску.

Пісьменнік быў лаўрэатам практычна ўсіх найбольш прэстыжных прэмій у гішпанамоўнай літаратуры. У 1955 і 1993 гадах ён быў узнагароджаны Прэміяй за найлепшую прозу, у 1982 годзе атрымаў Прэмію прынца астурыйскага, у 1991 – Нацыянальную літаратурную прэмію, у 1993 – Прэмію Сервантэса. Некалькі разоў Дэлібес вылучаўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

386