№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прысуджана амерыканская прэмія за найлепшыя пераклады

12 сакавіка 2010

Прысуджана амерыканская прэмія за найлепшыя пераклады


Кнізе "The Russian Version" Алены Фанайлавай прысуджана прэмія "Найлепшыя перакладныя кнігі" (Best Translated Book Awards) Рочэстэрскага ўніверсітэта, лаўрэатаў якой абвясцілі ў Нью-Ёрку. З рускай мовы кнігу пераклалі Жэня Тураўская (Genya Turovskaya) і Стэфані Сэндлер (Stephanie Sandler). "Фанайлава спалучае здольнасць да спачування і шчырасць Ахматавай з талентам стварэння дзіўных метафар, як у Мандэльштама. Акрамя таго, яна бязлітасна хутка "страляе са сцягна", як сказана ў загалоўным вершы, і яе трапнасць бездакорная", - сказана ў судзейскім каментары.

У катэгорыі "проза" прыз дастаўся "Прызнанням Ноа Вэбер" (The Confessions of Noa Weber) ізраільцянкі Гейл Харэвен (Gail Hareven). З іўрыту кнігу пераклала Даля Білу (Dalya Bilu). Харэвен апублікавала ўжо шэсць раманаў і тры зборнікі аповедаў, але "Прызнанні" сталі першай яе кнігай, перакладзенай на ангельскую мову.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

378