№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дар'я Данцова спісала "кулінарную кнігу" ў немцаў

12 сакавіка 2010

Дар'я Данцова спісала
Гэтым разам абурэнне назіральных чытачоў выклікала “Кулінарная кніга лайдачкі - 2. Смачнае падарожжа “, якая выйшла ў 2007 годзе.

Як выявілася, некаторыя змешчаныя ў кнізе рэцэпты і заўвагі “хатняй гаспадыні”-Данцовай слова ў слова паўтараюць запісы са зборніка кулінарных парадаў “Смачна есці. Кругасветнае падарожжа па кухнях розных народаў” нямецкіх аўтараў Гюнтэра Ліндэн і Хайнца Кнблоха, які быў перакладзены і выдадзены ў Маскве ў 1971 годзе накладам у 600 тыс. экзэмпляраў.

Падабенства заўважыла карыстальніца “Жывога часопіса” iguanodonna. Яе пост на гэтую тэму трапіў у топ рэйтынгаў блогаў – і тут жа пачаліся гарачыя абмеркаванні.

У кнізе Данцовай для зручнасці чытача рэцэпты згрупаваныя па краінах і па альфабэту, таму пачынаецца ўсё з Аўстраліі. Следам за рэцэптам аўстралійскай салаты Данцова, у дакладнасці як і Ліндэн з Кнблохам, прапаноўвае спосаб прыгатавання аўсянага печыва і яблычнага соусу. Прапаноўваючы рэцэпты, пісьменніца спасылаецца на сваіх знаёмых з розных краін і ўласныя Падарожжы, перадае NEWSru.com .

“У немцаў аповед пра яблычны рулет завяршаецца выразам “У Аўстрыі часта выбіралі нявесту па ўменню гатаваць струдзель”, у Данцовай – “Дарэчы, у даўнія часы жаніхі выбіралі нявесту па ўменню гатаваць штрудзель”, – адзначае iguanodonna.

Далей блогер прыводзіць урыўкі з абедзвюх кніг, прапаноўваючы “знайсці дзесяць адрозненняў”.

На думку юрыстаў, атрымаць аўтарскія правы на такую рэч, як кулінарныя рэцэпты, нельга. Аб'ектам аўтарскага права лічыцца дызайн, кампаноўка, літаратурная апрацоўка, арыгінальная падача - толькі не самі спосабы прыгатавання кашаў альбо булёнаў, пісала газета “Московский комсомолец”. Таму знаходлівую пісьменніцу абвінаваціць у плагіяце практычна немагчыма.

Вясной 2008 года Данцову абвінавацілі ў тым, што адзін з раздзелаў яе кнігі “Жаба і кашалёк” пераняты з апавядання журналіста, рэдактара часопіса Maxim Ігара Чэрскага.

Пасля гэтага з’явілася вялікая колькасць іншых эпізодаў, піша Gazeta.ru. Сцвярджаецца, што большая частка кніг, якія Данцова піша стаханаўскімі тэмпамі, пабудаваная на перапрацоўцы анекдотаў (галоўным чынам з сайта Anekdot.ru) і чужых гісторый.

На думку блогераў-ахоўнікаў аўтарскіх правоў, Данцова натхнялася Аляксандрам Бяляевым, Карэлам Чапэкам і Іаанай Хмялеўскай.

Між тым, як адзначаюць крытыкі пісьменніцы, калі выдавецтва “Нева” выпусціла кулінарныя кніжкі, аформленыя “пад Данцову”, пісьменніцы гэта зусім не спадабалася, а нават вылілася ў судовы працэс.

Як прызнавалася Данцова, пра з'яўленне падобных на яе кнігу выданняў яна даведалася, раздаючы аўтографы, ад некага з чытачоў. “Я вельмі рада, што з'яўляецца ўсё больш кулінарных кніг. І толькі за, але з адной умовай: не трэба плагіяту і несумленнасці. Гэтая ж сітуацыя мае дурны прысмак. Мне не падабаецца, што чытачы, купляючы гэтыя кнігі, падманваюцца ў сваіх спадзяваннях, калі бачаць пасля, што набылі кнігу зусім іншага аўтара “.

Чытайце таксама

507